Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 па 23 верасня ў школе праводзіцца Тыдзень роднай мовы пад назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Падчас мерапрыемстваў дзеці паўдзельнічалі ў разнастайных віктарынах, інтэлектуальных конкурсах, акцыях “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Чытаем Максіма Танка разам”. З асобай увагай аднесліся вучні да тэматычных кніжных выстаў, якія знаходзіліся ў школьнай бібліятэцы. Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Усе мерапрыемствы, якія прысвечаны нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі і змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

Разделы сайта